План работы

 

План работы

вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў

дзяржаўнай ўстановы адукацыі «Мураўская сярэдняя школа»

на 2021/2022 навучальны год

Тэма: «Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў пачатковых класаў па выкарыстанні тэхналогіі візуалізацыі вучэбнай інфармацыі ў сучасным адукацыйным працэсе»

Мэта: удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў сродкамі метадычнай працы як умова забеспячэння якасці адукацыйнага працэсу на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

Задачы;

— актуалізаваць і паглыбляць прадметныя веды навучэнцаў, развіваць вусную і пісьмовую мову малодшых школьнікаў, іх пазнавальныя і творчыя здольнасці, фарміраваць навыкі каліграфічнага пісьма;

— спрыяць стварэнню ўмоў для асваення настаўнікамі спосабаў арганізацыі навучання навучэнцаў з шырокім выкарыстаннем сучасных сродкаў візуалізацыі, камунікацыі, і адукацыйных Інтэрнэт-рэсурсаў;

— уключаць настаўнікаў у дзейнасць па засваенні і рэалізацыі ў адукацыйнай практыцы тэхналогіі візуалізацыі вучэбнай інфармацыі, якая спрыяе асэнсаванаму засваенню навучэнцамі вучэбнага матэрыялу;

— садзейнічаць эфектыўнасці самаадукацыйнай дзейнасці настаўнікаў пачатковых класаў ва ўдасканаленні ІКТ-кампетэнтнасці па пытаннях выкарыстання сучасных тэхнік візуалізацыі ў адукацыйным працэсе

 

 

Паседжанне 1

Тэма: Арганізацыя адукацыйнага працэсу на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

Мэта:

вывучэнне нарматыўных прававых дакументаў і вучэбна-метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу ў 2021/2022 навучальным годзе

Форма правядзення: інструктыўна-метадычнае нарада

Дата правядзення: 31.08.2021

 

Навукова-метадычны блок

  1. Нарматыўнае прававое і вучэбна-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу на I ступені адукацыі ў 2021/2022 навучальным годзе.

Карунас І.С., кіраўнік ВМА

1.1. Вывучэнне інструктыўна-метадычнага пісьма Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Аб арганізацыі адукацыйнага працэсу на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2021/2022 навучальным годзе», стварэнне бяспечных умоў арганізацыі адукацыйнага працэсу;

Карунас І.С., кіраўнік ВМА

1.2.  Выкарыстанне ў адукацыйным працэсе на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі кампанентаў УМК па вучэбных прадметах;

Шука Г.А., класны кіраўнік 1 класа

1.3.  Адзіны інфармацыйна-адукацыйны рэсурс: прызначэнне, змест, магчымасці выкарыстання ў адукацыйным працэсе на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі;

Кузьміч С.А., класны кіраўнік 4 класа

1.4.  Выхаваўчы патэнцыял урокаў на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

Шука Г.А., класны кіраўнік 1 класа

Практычны блок

  1. Планаванне работы вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў на 2021/2022 навучальны год.

 

 

Паседжанне 2

Тэма: Тэарэтычныя и практычныя аспекты выкарыстання тэхналогіі візуалізацыі ў адукацыйным працэсе

Мэта:

Павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў шляхам  вывучэння і ўключэння ў педагагічную дзейнасць тэхналогіі візуалізацыі.

Форма правядзення: урок для дарослых

Дата правядзення: снежань, 2021

 

Вучэбна-метадычны блок

  1. Візуалізацыя вучэбнай інфармацыі як неад’емная частка працэсу навучання.

Шука Г.А., класны кіраўнік 1 класа

  1. Развіццё пазнавальных здольнасцяў і крытычнага мыслення навучэнцаў пачатковых класаў сродкамі кагнітыўнай візуалізацыі.

Кузьміч С.А., класны кіраўнік 4 класа

  1. Візуалізацыя вучэбнай інфармацыі ў сучасных вучэбных дапаможніках як эфектыўны сродак фарміравання прадметных і метапрадметных кампетэнцый.

Карунас І.С., кіраўнік ВМА

 

 

Паседжанне 3

Тэма: Тэхналогія візуалізацыі як сродак матывацыі, навучання і павышэння паспяховасці малодшых школьнікаў

Мэта:

павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў шляхам ўключэння ў практыку тэхналогіі візуалізацыі як сродку матывацыі, навучання і павышэння паспяховасці малодшых школьнікаў

Форма правядзення: метадычная майстэрня

Дата правядзення: сакавік, 2021

Вучэбна-метадычны блок

  1. Выкарыстанне тэхналогіі візуалізацыі вучэбнай інфармацыі на ўроках для павышэння ступені засваення навучэнцамі пачатковых класаў вучэбнага матэрыялу

Карунас І.С., кіраўнік ВМА

 

  1. Візуалізацыя навучальнага матэрыялу як адзін з сродкаў фарміравання вуснай і пісьмовай мовы навучэнцаў пачатковых класаў.

Кузьміч С.А., класны кіраўнік 4 класа

  1. Выкарыстанне візуальных формаў прадстаўлення вучэбнага матэрыялу ў працэсе навучання як сродак удасканалення самастойнай вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў пачатковых класаў.

Шука Г.А., класны кіраўнік 1 класа

  1. Сістэма работы па фарміраванні каліграфічнага пісьма

Карунас І.С., кіраўнік ВМА

Практычны блок

  1. Наведванне ўрока рускай мовы ў 4 класе;

Кузьміч С.А., класны кіраўнік 4 класа

  1. Наведванне ўрока навучанне грамаце (чытанне) ў 1 класе

Шука Г.А., класны кіраўнік 1 класа

 

 

Паседжанне 4

Тэма: Эфектыўнасць самаадукацыйнай дзейнасці настаўнікаў пачатковых класаў ва ўдасканаленні ІКТ- кампетэнтнасці па пытаннях арганізацыі самастойнай вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў з выкарыстаннем адукацыйных інтэрнэт-рэсурсаў.

Вынікі 2010/2022 навучальнага года.

Мэта: Падвядзенне вынікаў за вучэбны год

Форма правядзення: адкрыты мікрафон

Дата правядзення: май, 2021

Вучэбна-метадычны блок

  1. Эфектыўнасць самаадукацыйнай дзейнасці настаўнікаў пачатковых класаў у удасканаленні ІКТ- кампетэнтнасці па пытаннях арганізацыі самастойнай вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў з выкарыстаннем адукацыйных інтэрнэт-рэсурсаў

Кузьміч С.А., класны кіраўнік 4 класа

2.Аналіз работы метадычнага аб’яднання за 2021/2022 навучальны год.

Карунас І.С., кіраўнік ВМА

 Практычны блок

1.Абмеркаванне перспектыўнага планавання на 2022/2023 навучальны год

Карунас І.С., кіраўнік ВМА

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.