6 сакавіка адбылося метадычнае аб’яднанне настаўнікаў пачатковых класаў і фізічнай культуры і здароўя па тэме “Сістэма ацэнкі ведаў і прыёмы работы пры безадзнакавым навучанні”. Разгледжаны пытанні:
- Арганізацыя кантрольна-ацэначнай дзейнасці на вучэбных занятках па прадметах:музыка, выяўленчае мастацтва, працоўнае навучанне, фізічная культура і здароўе
- Фарміраванне адэкватнай самаацэнкі ў перыяд безадзнакавага навучання.
Наведаны ўрок выяўленчага мастацтва ў з класе па тэме “Састаўленне невялікіх скульптурных груп. “Жывёлы на арэне цырка”. Урок правяла настаўніца вышэйшай катэгорыі Кузьміч Святлана Анатольеўна.