31 жніўня школа гасцінна адчыніла дзверы для 4-х першакласнікаў. Віншавальныя словы яны атрымалі ад дырэктара школы Хоміч А.М., класнага кіраўніка Пятручык К.А.
Традыцыйна першакласнікаў віталі прадстаўніка ААТ “Мурава”. Дырэктар ААТ “Мурава” Білецкі П.М. і старшыня прафсаюзнага камітэта Маркечка А.І. павіншавалі школьнікаў і падарылі кожнаму набор першакласніка з неабходнымі канцэлярскімі прыналежнасцямі.
Жадаем усім вучням поспехаў у вучобе, а настаўнікам цярпення, паслухмяных і таленавітых навучэнцаў .