23 лістапада школа віншавала навучэнцаў 9 класа. 16 юнакоў і дзяўчат пажадалі стаць членамі ГА “БРСМ”.
Членскія білеты і шчырае віншаванне яны атрымалі ад дырэктара школы Хоміч Алены Мікалаеўны. З нагоды гэтага новыя члены ГА “БРСМ” атрымалі віншаванні ад сакратара п/а ГА “БРСМ” школы Кнігі Уладзіслава, педагога-арганізатара школы Цюпяшук Галіны Паўлаўны і класнага кіраўніка Цабрук Алёны Рыгораўны.
Жадаем ім поспехаў у вучобе і актыўнага ўдзелу ў жыцці ГА “БРСМ”.