18 сакавіка 2014 года ў 5 класе (класны кіраўнік: Ніна Аляксееўна Бух) прайшла адкрытая класная гадзіна «Беларускія скарбы»
Усе госці і вучні падарожнічалі па цікавых мясцінах Беларусі. Вучні знаёміліся з замкамі, легендамі, прыродай і абрадамі нашай краіны.
Вучні прадэманстравалі абрад «Гуканне вясны» з гульнямі і песнямі. Пачаставалі кожнага з прысутных птушкамі, выпечанымі з цеста.
Прэзентацыю віртуальнага падарожжа праводзілі хлопчыкі і дзяўчынкі 5 класа ў турыстычнай фірме “Сардэчна запрашаем”.