Конкурс “Знаўцы мовы”
3 клас
Мэта: развіваць творчае мысленне, пазнавальны інтарэс, узбагачаць
слоўнікавы запас;
выхоўваць павагу да Беларусі і беларускай мовы
Ход мерапрыемства
Вучні чытаюць верш М. Пазнякова “Беларусь”
1. Усяму вядомы свету наш руплівы край здавён.
Тут на сонечных палетках спеюць бульба, жыта, лён.
2. Тут Дняпро бяжыць прывольна, Сож , Бярэзіна, Дзвіна,
Прыпяць, Шчара, Свіслач, Нёман, Вілля, Піна, Буг, Дзісна.
3. Тут крыштальныя азёры – азёры Нарач, Свіцязь, Снуды, Свір.
Полацк – наш найпершы горад, Віцебск, Тураў, Кобрын, Мір.
4. Тут сыны ляцяць у космас, песні матчыны пяюць…
Гэты край наш найдзівосны Беларуссю ўсе завуць.
5. Бедны той, хто не мае скарбаў вечных – скарбаў душы. Такі скарб,
каторы ніхто і ніколі адабраць у нас не здолее, — гэта любоў да
Бацькаўшчыны, да свайго народа, да роднай мовы.
6. Родная мова – душа народа. Пакуль жыве мова, жыве і народ.
7. Дык дзякуй, мой любімы край, што і ў мяне ёсць спадчына-
Зялёны, стогалосы гай і гэта мова матчына.
8. А гэта вандроўка праз сёлы, праз край мой шырокі, вясёлы,
Бясконцыя нівы, дубровы – у маю беларускую мову.
Вядучы: Добры дзень! Сёння мы сабраліся, каб зрабіць падарожжа па неабсяжнай краіне Мовазнавіі, уладарка якой – Спадарыня Мова. У адрозненне ад многіх казачных герояў яна не хавае сваіх багаццяў ад людзей, а наадварот, шчодра дорыць кожнаму, хто толькі захоча іх мець.
Сёння вы дакажаце, што ведаеце ўсе сакрэты мовы. У нашай гульні прымаюць удзел дзве каманды ___________________, __________________________.
А судзіць нашу гульню будуць настаўнікі беларускай мовы
____________________________________________________________________
_____________________________________________________________________.
1. Конкурс “Назаві адным словам”.
Неабходна даць агульную назву прапанаваным словам. За правільны адказ 1 бал.
— пчала, жук, чмель. (насякомыя)
— званочак, рамонак, васілёк (кветкі).
— верабей, ластаўка, сарока (птушкі).
— сукенка, спадніца, футра (адзенне )
— заяц, воўк, мядзведзь ( звяры )
— чаравікі, боты, туфлі ( абутак )
— яблык, груша, сліва (садавіна)
— агурок, морква, бульба (агародніна)
2. Конкурс “Складзі прыказку”
Кожная каманда атрымлівае канверт са словамі. За 2 хвіліны трэба скласці прыказку, прачытаць іх і растлумачыць сэнс адной.
3. Конкурс “Пагуляем у рыфмы: жывы – нежывы”
Кожнай камандзе прапанаваны словы, якія абазначаюць назвы жывых прадметаў,
Да іх трэба падабраць рыфму, каб атрымаўся нежывы прадмет
Напрыклад: мышка – лыжка. За правільны адказ – 1 бал.
Казуля — _________________ вожык ______________________
Кошка __________________ рак ________________________
Ліска _____________________ сава _________________________
Заданні для гасцей
1. Што можна бачыць з заплюшчанымі вачамі? (сон)
2. Што ідзе без ног? (час)
3.Якое імя расце ў жыце? (Васілёк)
4. Што плавае без вады? (воблака)
5. Што размаўляе на ўсіх мовах? (рэха)
6. Без чаго чалавек не можа жыць? (без імені)
4. Конкурс “Скарагаворкі”
Кожная каманда атрымлівае скарагаворку. Вучні выбіраюць прадстаўніка ад каманды, які будзе прагаворваць скарагаворку ўслых. Улічваецца хуткасць дакладнасць, выразнасць. На падрыхтоўку 2 мінуты.
За адказ без памылак — 5 балаў,
пры нязначнай недакладнасці – 4 балы,
прачытана з памылкамі – 3 балы,
збіўся – 2 балы,
шмат памылак і недакладнасцей – 1 бал.
Адна сарока, адна марока, а сорак сарок, сорак марок.
Дзятлы дзюбамі дзяўблі дзеравіну.
Белы бусел баіў байку беламу зайку.
Мама мыла Мілу мылам.
5. Конкурс “Наборшчыкі”
З прапанаваных літар скласці як мага больш слоў, запісчаць на ліст паперы, перадаць журы. Каманда ў якой запісана большая колькасць слоў, атрымлівае 3 балы, другая 2 балы. Дадатковы бал прысуджаецца той камандзе, якая складзе самае доўгае слова.
А, К, Т, Ы, Г, А, Р, М, А ( граматыка)
6. Конкурс “Перакладчыкі”
Неабходна перакласці на беларускую мову словы. За правільны адказ 1 бал.
( прэзентацыя )
7. Конкурс “Дамашняяе заданне”
Вучні чытаюць верш пра Беларусь або беларускую мову, які падрыхтавалі дома. Улічваецца выразнасць, артыстызм, дакладнае выкладанне зместу. За добры адказ каманда атрымлівае 3 балы.
На мове роднай
Мікола Мятліцкі
Не проста ў словы я гуляю –
На мове роднай размаўляю.
У час дасветны, вечаровы
Кажу пяшчоты цёплай словы:
— Дзень добры, сонейка над гаем!
Ідзі праменна родным краем.
Гукай вясну з зямной далечы.
Вітанне шлю, марозны вечар.
Ты запалі ў нябёсах зоркі,
Няхай зіхцяць, вядуць гаворкі,
Чаруюць нас красой нязводнай.
Я гавару на мове роднай.
Любіце мову
Леанід Дайнека
Дрыжыць прастор нябёс грамовых.
У родны край ідзе вясна.
Язноў пра мову, зноў пра мову –
Яна, як маці, у нас адна.
Каб белы свет не здаўся вузкім,
Каб годна жыць паміж людзей,
Любіце мову – беларуску,
Любіце з кожным днём мацней.
Яна – жыцця першааснова.
Яна – стагоддзяў зорны дым.
Калі забудзем, згубім мову,
Што скажам праўнукам сваім?
Адна сарока, адна марока, а сорак сарок, сорак марок.
Дзятлы дзюбамі дзяўблі дзеравіну.
Белы бусел баіў байку беламу зайку.
Мама мыла Мілу мылам.
Каманда “Беларусачка”
Казуля — _________________ вожык ______________________
Кошка __________________ рак ________________________
Ліска _____________________ сава _________________________
Каманда “Беларусы”
Казуля — _________________ вожык ______________________
Кошка __________________ рак ________________________
Ліска _____________________ сава _________________________
Прыказкі і прымаўкі
1. Лепш сініца ў руках, чым журавель у небе.
2. Добра таго вучыць, хто ведаць хоча.
3. Птушка моцная крыламі, а чалавек дружбай
4. Усюды добра, а дома лепей.
5. Ластаўка дзень пачынае, а салавей канчае.
6. Пры сонейку цёпла, пры мамцы добра.
7. Родная зямля мякчэйшая за чужую пярыну.
8. Найсмачнейшы хлеб ад сваёй працы.
9. Што сёння зробіш, то заўтра знойдзеш.
10. У гасцях добра, а дома лепей
11. Рана ўстанеш – многа зробіш.
12. Няма смачнейшай вадзіцы, як з роднай
крыніцы
Настаўнік пачатковых класаў: Карунас Ірына Сяргееўна