Урок пазакласнага чытання „СУСТРЭЧА 3 КАЗКАЙ»

Мэта: пазнаёміць з відамі беларускіх казак

развіваць мову вучняў, уменне выказваць свае адносіны да учынкаў герояў

выхоўваць цікавасць да беларускай літаратуры

Настаўнік: Дзеці, сёння ў нас незвычайнае свята. Усе мы запрошаны на сустрэчу з казкай. Давайце з вамі прачытаем вось гэтыя паэтычныя радкі з верша М. Танка, напісаныя на плакаце:

… Усіх гадуюць нас матчыны казкі.

Яны вучаць родную мову любіць,

3 няпраўдай змагацца, а з праўдай дружыць

І аб недасяжным і сонечным марыць.

Сапраўды, з самых малых год казка ішла і жыла побач з намі. Яна захапляла нас святлом незвычайнага, неверагоднага, фантастычнага.

А што вы ведаеце пра казку?

Так, казка — адзін з відаў вуснай народнай творчасці. Казкі прайшлі вельмі доўгі i складаны шлях развіцця. У іx адбіліся працоўны вопыт, старажытныя ўяўленні i вераванні нашых далёкіх продкаў, жаданне зрабіць жыццё шчаслівым. Хто першы склаў тую ці іншую народную казку, невядома. Яна захавалася ў народнай памяці, бытавала ў вуснай перадачы, таму адна i тая ж казка ў розных мясцовасцях магла мець некалькі варыянтаў.

Мы любім казкі за тое, што ў іх заўсёды дабро перамагае над злом, мудрыя, мужныя, знаходлівыя людзі перамагаюць несумленных, нядобрых, ліхіх,

 Казкі сеюць зерне мудрасці.

: Сярод ycix казак ёсць чарадзейныя казкі, у якіх многа выдуманага, несапраўднага, але захапляючага і жаданага. Іх героі — асілкі — людзі мужныя i справядлівыя, незвычайнай сілы і здольнасці, змагары супраць варожых народу сіл, змагары за праўду, за лепшае жыццё. Змагацца са злом станоўчым героям дапамагае прырода, мудрасць продкаў.

 Ці ёсць сярод нас героі чарадзейных казак?

Выходзяць героі чарадзейных казак (са зборніка „Беларускія народныя казкі» ў апрацоўцы Алеся Якімовіча) — станоўчыя (Удовін сын, Іван, Янка з казак „Удовін сын», „Бацькаў дар», „Ох і залатая табакерка”) і адмоўныя (Паганы Цмок, Кашчэй Бессмяротны, Баба Яга з казак „Пакаці-гарошак», „1ван Світнік”, “Піліпка-сынок».) Яны расказваюць, з якой казкі яны прыйшлі, якія чарадзейныя сілы iм дапамагаюць.

: Казкі пра жывёл вельмі старажытныя па свайму паходжанню. Галоўнымі героямі ix з’яўляюцца жывёлы, птушкі, расліны, а ў некаторых казках — чалавек. У гэтых казках мы знаходзім вельмі трапныя назіранні чалавека за жывёламі, адлюстраванне ix выгляду, звычак, паводзін. Фантазія казак праявілася ў тым, што жывёлы, птушкі надзяляліся якасцямі i здольнасцямі чалавека, у тым ліку ўменнем размаўляць паміж сабой i з людзьмі.

Давайце пaклiчaм да нас герояў казак пра жывёл.

Выходзяць вучні ў касцюмах лісы з беларускай народнай кaзкi „Ліса i збанок», ваўка — з казкі „Лёгкі хлеб», зайца — з рускай народнай казкі „Заяц-хвалько», называюць казку, з якой прыйшлі, i расказваюць урывак з казкі.

: Сацыяльна-бытавыя казкі паказваюць адносіны паміж людзьмі, высмейваюць гультайства, хітрасць, услаўляюць працавітасць, народную мудрасць, кемлівасць, вернасць слову, гатоўнасць абараніць слабога, дабрыню, спагаду, настойлівасць, спрыт у працы.

Ці ёсць сярод нас repoi гэтых казак?

 

Выходзяць вучні ў касцюмах Разумнай дачкі, папа, пана, мужыка з беларускіх народных казак у апрацоўцы А. Якімовіча („Разумная дачка», „Пану навука», „Поп i дзяк», „Як мужык царскага генерала правучыў»), называюць казку, з якой яны прыйшлі, i расказваюць урывак з казкі.

: Акрамя народных казак, ёсць i літаратурныя казкі, створаныя пісьменнікам, імя якога вядома ўсім. Змест такіх казак нязменны.

— Якія літаратурныя казкі вам вядомы?

— Так, казкі Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, В. Biткi, Maксiмa Танка, Уладзіміра Дубоўкі, Алеся Якімовіча, Ніны Мацяш i інш.

Паглядзіце, калі ласка, на нашай выставе 2 стэнды. На першым змешчаны кніжкі народных казак „3 рога ўсяго многа», „Беларускія народныя казкі», „Бацькаў дар», „Каток — залаты лабок», а на другім — зборнікі літаратурных казак: Якуба Коласа „Рак-вусач», М. Танка „Казкі i легенды», Васіля Biткi “Казкі”, А. Якімовіча „Каваль Вярнідуб», У. Дубоўкі „Залатыя зярняты».

Усе гэтыя казкі цікавыя, i я раю ix прачытаць.

6 вучань: Бeлapycкiя мастакі ілюструюць літаратурныя i народныя казкі. На выставе вы знаёміліся з ix iмёнамi. Сярод ix выдатныя графікі — А. Кашкурэвіч, А. Дзямарын, Ю. Зайцаў, А. Лось, Н. Паплаўская i інш.

Настаўнік: Зараз праз эпідыяскоп я пакажу вам некалькі ілюстрацый, а вы павінны адказаць, да якой казкі яны зроблены, і расказаць эпізоды, да якіх адносяцца ілюстрацьі (паказвае 2-3 ілюстрацьі, называючы аўтара ілюстрацьі).

А цяпер я прадэманструю вашы малюнкі на сюжэты казак, а аўтары ix атрымліваюць права расказаць урывак, да якога яны падрыхтавалі ілюстрацыю.

Настаўнік: А зараз мы даведаемся, як добра вы ведаеце казкі, і правядзем вітарыну.

 ВІКТАРЫНА

1.- Галінка-вярбінка, —

Прасіў верабей,

Мо пакалыхала б

Maix ты дзяцей?

(М. Танк „Галінка і верабей»)

2.Сеў у полі на каменьчыку,

Узяў дуду на раменьчыку.

Ду, ду, ду — дуда гудзе,

Полем водгалас ідзе.

Надакучыла irpaць,

Каля дуба лёг паспаць.

(В. Biткa „Дударык»)

3. Кідае Сонца кветкі з неба,

Яны лятуць на нашу глебу…

На ўсёй зямлі настала свята,

Яна красой уся абнята…

(У. Дубоўка „Kветкі — сонцавы дзеткі»)

4. Чыя дачка неспадзявана

Перахітрыла ў казцы пана?

(Беларуская народная казка „Разумная дачка» ў апрацоўцы А. Якімовіча.)

5.Хто ў зямлю ўвайшоў глыбока,

Перамог ліхоха Цмока?

(Беларуская народная казка „Удовін сын».)

6. „Прайшоў дзед градку з капустай, прайшоў градку з бурачкамі, прайшоў градку з маркоўкай… А вось і рэпка. Толью нахіліўся дзед рэпку выцягнуць, а пад кустом хтосьці: „Ппы — ы — хх! Пп — ы — хх!»

(„Пых» — беларуская народная казка.)

 Закончы казку („Каток — залаты лабок» у апрацоўцы А. Якімовіча).

Hacтaўнік: Я зараз пачну, казку, а вы павінны яе закончыць. „Жыў дзед з бабай. Былі яны вельмі бедныя: нi насіць няма чаго, нi варыць.

Вось баба i кажа дзеду: „Вазьмі, дзеду, тапарок, паедзь у лясок, ссячы дубок, завязі на рынак, прадай i купі гарчык мукі. Спячом хлеб. Сабраўся дзед, паехаў у лясок, пачаў секчы дубок…»

Настаўнік: Дзеці да нас сёння завіталі ў rocці repoi казкі, а з якой, вы даведаецеся, калі пaглядзiцe яе інсцэніроўку. Інсцэніроўка казкі „Зайкіна хатка».

Заключнае слова настаўніка.

Вось i закончылася наша цудадзейнае свята — свята сустрэчы з казкай. Мы яшчэ раз пераканаліся, якіяя вялікія i чароўныя магчымасці закладзены ў ёй. Яна, як гаварыў Максім Танк, вучыць нас любіць родную мову, змагацца са злом i няпраўдай, марыць аб шчаслівым заўтрашнім дні, які абавязкова наступіць.

Настаўнік пачатковых класаў: Ірына Сяргееўна Карунас

 

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.