21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Мерапрыемствы, прымеркаваныя гэтаму дню былі праведзены для вучняў нашай школы. Вучні 5-6 класаў прынялі ўдзел у гульні “Шчаслівы выпадак”. З вучнямі старэйшых класаў быў праведзены конкурс эрудытаў “Слова роднае-вечнасці след”. Вучні акунуліся ў чароўны свет роднай мовы, паслухалі вершы беларускіх пісьменнікаў, прынялі ўдзел у разнастайных конкурсах.