Віктарына “ Песні роднага краю”
“Я хадзіў па зямлі тваёй, слухаў твой голас…”.
М. Браўн, пераклад А. Бялевіча.
Мэта, задачы мерапрыемства:
— замацаваць веды навучэнцаў, вучыць знаходзіць глыбокі сэнс у музычных творах, прыйсці да высновы, што музыка – гэта жыццё;
— развіваць лагічнае мышленне;
— выхоўваць эстэтычны густ.
Тып урока: урок-віктарына.
Ход мерапрыемства
Арганізацыйны момант.
Уваход у клас пад музыку “Сімфаньеты До мажор” М. Аладава (1ч.).
— Сёння мы з вамі пагаворым пра песні роднага краю. Мерапрыемства пройдзе пад дэвізам “Беларусь – мая песня”. Як вы разумееце эпіграф “Я хадзіў па зямлі тваёй, слухаў твой голас?”(…). На ўроку мы абагульнім нашы веды ў выглядзе віктарыны.
Раздаю лісты, на якіх напісаны пытанні (розныя варыянты).
Тэарэтычныя пытанні:
— Нагадай народныя песні, якія адлюстроўваюць быт беларускага народа, яго звычаі, традыцыі.
— Дакажы, што з песняю і работа ідзе спарней.
— Што значыць “апрацоўка” песні?
— Нагадай беларускія народныя танцы. Што ім характэрна?
— Назаві асаблівасці беларускіх народных песень.
— Што такое кант? Прыклады.
— Як ты разумееш выказванне “Песня – душа народа”?
— Назаві творы, якія (на тваю думку) выхоўваюць сэрца.
— Якія вядомыя народныя мелодыі выкарысталі кампазітары ў сваіх творах? (Назваць аўтараў, іх творы і выкарыстаныя мелодыі).
— Ці можна ўбачыць музыку? Праклад(ы).
— Дакажы, што музыка – гэта жыццё. Прыклады.
— Нагадай вядомых баларускіх кампазітараў.
— Якія ты ведаеш беларускія балеты? Прыклады.
— Якія ты ведаеш беларускія оперы? Прыклады.
— З якіх інструментаў складаецца сімфанічны аркестр?
— Якія музычныя інструменты могуць перадаць ласку, пяшчоту, а якія – рашучасць, пагрозу? Прыклады.
— У якіх музычных жанрах музыка цесна звязана з літаратурай? Прыклады.
І іншыя пытанні.
Музычная віктарына:
— Які жыццёвы змест закладзены ў гэтым творы? Нагадай яго (гучыць фрагмент “Сімфаньеты” М. Аладава).
— Ахарактарызуй музыку (гучыць фрагмент “Адажыо” з балета “Маленькі прынц” Я. Глебава).
— Аб чым (ці кім) расказвае гэта музыка? (Гучыць мелодыя без слоў “Белая ў возеры лебедзь” – хор русалак Р. Пукста з оперы “Машэка”).
— Праспявай песню (паказваю мелодыю, пяюць са словамі па 2-3 вучня) і іншыя.
Конкурс народных беларускіх песен
Выхад з класа пад музыку В. Войціка “Забавы” (фрагмент).