Урок матэматыкі ў 1 классе. Настаўнік: Хоміч Кацярына Алегаўна

Тэма «Састаў ліку 5. Складанне і адніманне на практычнай аснове»

Мэты: азнаёміць з саставам ліку 5;

вучыць састаўляць роўнасці і няроўнасці з лікам 5;

вучыць выяўляць адпаведнасць між схемай і сюжэтным рысункам;

развіваць памяць, увагу, лагічнае мысленне;

спрыяць выхаванню працавітасці, самастойнасці.

Абсталяванне: падручнік па матэматыцы 1 клас частка 1, рабочы сшытак па матэматыцы, карткі з лікамі, прэзентацыя,

Ход урока

1.Арганізацыйны момант.

—         Што пачулі вы?

—         Званок.

—         Гэта значыць?

—         Пачынаецца ўрок.

—         Вы гатовы працаваць, нешта новае пазнаць?

—         Мы гатовы працаваць, нешта новае пазнаць.

—         Значыць будзем працаваць і не будзем сумаваць.

 

-Дзеці, паглядзіце ў нас сёння на ўроку вельмі шмат гасцей. Павярніцеся і падарыце ім усмешкі. Здаўна кажуць у народзе:

” Госці ў хату – радасць у хату”.

-А цяпер павярніцеся  да мяне, паглядзіце ў вочкі, ціхенька сядайце . На ўроку будзьце ўважлівымі, сабранымі і арганізаванымі. І тады ў нас ўсё атрымаецца.

2. Лагічная размінка:

А зараз правядзем размінку.

-колькі ног у курыцы?

-колькі дзён у тыдні?

-якія два лікі трэба скласці, каб атрымаць 5?

-якая старонка кнігі знаходзіцца паміж 6 і 8?

3.Вусны лік.

Давайце пакажам нашым сябрам, што мы ўмеем лічыць не толькі ад 1 да 10, але і ад 10 да 1. (Дзеці лічаць).

Гульня “Адгадай лік”. Адказ: паказ картак.

-які лік ідзе за 5?

-які лік стаіць перад 5?

-які лік стаіць паміж 2 і 4?

Фізкультхвілінка

4. Паведамленне тэмы урока.

У вас на партах ляжаць лісты, на якіх намаляваны мядзведзь. Некалькі кветачак ён трымае у лапах, і некалькі намаляваны ніжей. Палічыце, колькі кветак усяго.

Можа хто-небудзь з вас ужо здагадаўся, аб чым мы будзем гаварыць на уроку?!

Тэма нашага урока гучыць так: “Састаў ліку 5. Складанне і адніманне на практычнай аснове”. Але перад тым, як пачаць вывучаць тэму, звярніце ўвагу на экран. Да нас у госці завітала дзяўчынка.

 

—           Вы ведаеце яе імя?

—           Правільна, Маша.

Яна, так як і вы, яшчэ не вывучала гэту тэму і Машы вельмі цікава, аб чым мы будзем размаўляць .

А сёння на уроку мы пазнаёмімся з саставам ліку 5. Будем працягваць вучыцца складваць і аднімаць лікі.

5.Вывучэнне новага матэрыялу.

Праца па падручніку.

1. Заданне на знаёмства з саставам ліка 5.                                                           

            Дзеці расказваюць, з якіх лікаў састаўлены лік 5. Запісы чытаюцца настаўнікам і вучнямі хорам.

Пяць – гэта:

—           чатыры і адзін

—            тры і два

—           два і тры

—           адзін і чатыры

Такім чынам, мы паказалі састаў ліку пяць.

    2. Абмяркоўваецца ўсе размяшчэння пяці руж у двух вазах.                                Потым дзеці павінны для кожнага варыянта па чарзе саставіць з картак з лікамі схемы і запісы.

Колькі руж на малюнку?

Колькі чырвоных? Колькі жоўтых?

— Састаўце на парце з картак з лікамі схемы размяшчэння руж . Т.е. колькі руж мы можам паставіць у вазу. А Маша будзе назіраць, як мы выконваем гэта заданне.

4. Заданне на параўнанне лікаў на аснове параўнання колькасцей мностваў.              З картак на парце састаўляюцца роўнасці і няроўнасці.

Што размешчана на першым малюнку? (Тэнісныя ракеткі. З іх: 3 настольнага тэнісу і 1 вялікага тэнісу.)

Робіцца запіс: 3 > 1

 Што намалёвана на другім малюнку? (Малаткі і адвёрткі)

Колькі малаткоў?

Колькі адвёртак?

Робіцца запіс: 2 = 2

5. Трэба знайсці лішні прадмет. Лішнім можа быць мяч (прадмет не для навучання), а яшчэ падручнік (размалёваны іншымі колерамі).

Фізкультхвілінка

6.Замацаванне вывучанага.

Выкананне заданняў у сшытку.

1.Трэба злучыць стралой сюжэтны малюнак, адпаведную схему і запісаць.         

    У запісе трэба знайсці значэнне выразу і запісаць яго пасля знака “ = ”.

а) Колькі матылькоў размясцілася на кветцы? 3

Колькі матылькоў яшчэ не села кветачку? 2

Самастойна

— У сшытку запіс: 3 + 2 = . Знайдзіце значэнне гэтага выразу, т.е. палічыце колькі ўсяго  матылькоў. А Маша праверыць, як вы выканалі заданне.

4 + 1 =

5 – 2 =

3. Трэба саставіць запіс, які адпавядае малюнку злева: 3 = 3.                               Потым зрабіць малюнкі, адпаведныя спачатку знаку “>” , а потым “<”.

Вавёрцы трэба засушыць 4 грыба на адной палачцы і 1 грыб на другой. Намалюйце іх так, кабпаміж малюнкамі можна было паставіць знак “>”. Дапоўніце запіс пад малюнкам.

4 >1

Вавёрцы трэба засушыць на адной палачцы 2 грыба, а на другой 3.

2<3

7.Ацэньванне дзецьмі  работы на уроку. Калі вы лічыце, што усё на уроку выконвані правільна – абвядзіце вясёлы тварык. Калі былі невялікія цяжкасці – абвядзіце  невясёлы, а калі у вас нічого не атрымлівалася – сумны.

8.Падвядзенне вынікаў урока.

-Назавіце састаў ліку 5.

-Чым мы займаліся сёння на ўроку?

-Пра што вы раскажаце дома бацькам?

9.Рэфлексія.

“Падарунак Машы” Калі ўрок вам спадабаўся, было цікава – падарыце Машы чырвоны шарык. Калі урок паказаўся вам цяжкім і не цікавым – блакітны.

Яшчэ раз я прашу звярнуць вашу увагу на экран. Давайце успомнім, як пачыналася наша школьнае жыццё. (Прэзентацыя “Першы раз у першы клас”). Пры праглядзе, знайдзіце фотаздымак, на якім пяць чалавек. Калі знойдзіце – падымайце рукі.

Маша дзякуе ўсім за работу і хоча пакінуць вам падарункі.

Вы малайцы!

Да сустрэчы!

 Настаўнік пачатковых класаў: Хоміч Кацярына Алегаўна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.