АКЦЯБРАТЫ

ДЗІЦЯЧАЕ ГРАМАДСКАЕ АБ’ЯДНАННЕ

АКЦЯБРАТЫ

Вялікіх і маленькіх ЎСІХ – ЎСІХ

Дазвольце запрасіць у цудоўны мір акцябрат.

У аб’яднанне «Акцябраты» уваходзяць

навучэнцы 2-4 класаў.

Мэта аб’яднання: — Дапамагчы дзіцяці ў пазнаньні наваколь-нага свету, у атрыманні ведаў, уменняў і навыкаў, неабходных для жыцця ў грамадстве, сям’і, у адносінах з прыродай.

Аб’яднанне «Акцябраты» уваходзіць у склад піянерскай дружыны. Узначальвае і каардынуе яго дзейнасць савет сяброў «Акцябрат», у які ўваходзіць старэйшая важатая, класныя кіраўнікі і памочнікі «акцябрат» — навучэнцы 5-х класаў.

Асноўным сімвалам «акцябрат» з’яўляецца акцябрацкі значок.

«Акцябраты» — будучыя піянеры!

«Акцябраты» — руплівыя рабяты, якія любяць школу, паважаюць старэйшых!

«Акцябраты» — праўдзівыя і смелыя, спрытныя і ўмелыя!

«Акцябраты» — дружныя рабяты, чытаюць і малююць, гуляюць і спяваюць, весела жывуць!

СТАТУТ

Хто такія акцябраты?

1. Гэта хлапчукі і дзяўчынкі 2 — 4-га класа.

2. Гэта рабяты, якія хочуць больш пазнаць навакольны свет, якія хочуць атрымаць веды, уменні і навыкі, неабходныя для жыцця ў сям’і, грамадстве, у адносінах з прыродай.

3.Это рабяты, якія хочуць мець вясёлае і радаснае дзяцінства.

4. А таксама ў аб’яднанне ўваходзяць класныя кіраўнікі гэтых класаў, педагог — арганізатар.

У аб’яднанне «Акцябраты» ўступаюць дужыя, дружныя, сумленныя, разумныя, працавітыя, вясёлыя рабяты.

·        Моцныя нам патрэбныя, каб прайсці ўсе цяжкасці, выпрабаванні, якія сустракаюцца на шляху.

·        Дружныя нам патрэбныя, каб быць разам і ў цяжкую, і ў лёгкую хвіліну.

·        Сумленныя нам патрэбныя, каб мы маглі давяраць адзін аднаму.

·        Разумныя нам патрэбныя, каб знайсці правільныя адказы на пытанні нашага шляху, а таксама папоўніць нашы розумы новымі ведамі, уменнямі, навыкамі.

·        Працавітыя нам патрэбныя, каб побач з намі жылі чысціня і парадак.

·        Вясёлыя нам патрэбныя, каб смех і гумар нас ніколі не пакідалі.

УРАЧЫСТАЕ АБЯЦАННЕ

Акцябрат

Мы, уступаючы ў рады акцябрат, перад сваімі сябрамі ўрачыста абяцаем …

Быць вернымі нашчадкамі піянерскіх традыцый …

(Дзеці адказваюць «Абяцаем!»)

Вучыцца старанна, на сумленне …

(Дзеці адказваюць «Абяцаем!»)

Не пакідаць у бядзе сяброў …

(Дзеці адказваюць «Абяцаем!»)

Аказваць дапамогу тым, хто ў ёй патрабуецца …

(Дзеці адказваюць «Абяцаем!»)

Быць чулым і спагадным, старацца прыносіць карысць сваёй сям’і, школе, гораду і Радзімы …

(Дзеці адказваюць «Абяцаем!»)

Берагчы традыцыі і культуру свайго народа …

(Дзеці адказваюць «Абяцаем!»)

Быць сумленным і справядлівым …

(Дзеці адказваюць «Абяцаем!»)

Расці сапраўдным патрыётам Рэспублікі Беларусь …

(Дзеці адказваюць «Абяцаем! Абяцаем! Абяцаем!»)

 

 

ПРАВЫ «АКЦЯБРАТ»

1. Мець і выконваць даручэнні па душы.

2. Прымаць удзел у арганізацыі дзейнасці свайго аб’яднаньня.

3. Выказваць і адстойваць сваё меркаванне па любых пытаннях аб’яднання.

4. Ацэньваць працу свайго аб’яднання.

5. Звяртацца за дапамогай да сваіх таварышаў і кіраўнікаў аб’яднання.

АБАВЯЗКІ «АКЦЯБРАТ»

1. Выконваць законы і клятву члена аб’яднання.

2. Добрасумленна ставіцца да даручанай справы.

3. Добразычліва і паважліва ставіцца да навакольных людзей.

4. Паважліва ставіцца да сімвалаў свайго аб’яднання.

5. Шанаваць і адстойваць гонар свайго аб’яднання.

ПРЫНЦЫПЫ ДЗЕЙНАСЦІ:

1. Прынцып Здароўя.

Здаровы будзеш — усё дабудзеш!

2. Прынцып Дружбы.

Без аднаго ў жыцці туга!

3. Прынцып Сумленнасці.

Не той мае рацыю, хто мацней, а той, хто сумленней!

4. Прынцып Ведаў.

Знайка па дарожцы бяжыць, а незнайка на печы ляжыць!

5. Прынцып Працы.

Без працы няма дабра!

6. Прынцып Адпачынку.

Дзе песня льецца, там лягчэй жывецца!

НАПРАМКІ ДЗЕЙНАСЦІ:

1. За здаровы лад жыцця!

2. Свет вакол нас.

3. Мая Радзіма — Беларусь.

4. Без працы — мы нікуды!

5. Прыгожае вакол нас.

6. Прырода — наш сябар!

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.