«Беларуская Рэспубліканская
піянерская арганізацыя»
(БРПА)
Самастойнае, добраахвотнае, грамадскае, шматнацыянальнае аб’яднанне дзяцей і падлеткаў, арыентаванае на агульначалавечыя каштоўнасці, якія прадстаўляюць і абараняюць інтарэсы і правы сваіх сябраў.
МЭТА БРПА: Дапамагчы кожнаму піянеру стаць Грамадзянінам, сваімі справамі і ўчынкамі прыносіць карысць сабе, сваёй сям’і, Радзіме.
Дэвіз БРПА:
— Піянер! Да спраў на карысць Радзімы, да дабра і справядлівасці будзь гатовы!
Адказ: — Заўсёды гатовы!
Член БРПА можа быць любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь старэйшы за 7 гадоў незалежна ад яго стаўлення да рэлігіі, які прызнае Статут і выконвае яго, прымаючы ўдзел у дзейнасці піянерскай арганізацыі. Дзеці і падлеткі, з 7 да 16 гадоў, якія ўступаюць у піянерскую арганізацыю з пісьмовага дазволу сваіх законных прадстаўнікоў.
КОЖНЫ Член БРПА
ідучы за традыцыямі арганізацыі імкнуцца:
Ø берагчы сваё добрае імя, годнасць арганізацыі;
Ø паступаць так, каб яго словы не разыходзілася са справай;
Ø клапаціцца пра ўсіх, хто мае патрэбу ў дапамозе;
Ø быць гаспадаром сваёй арганізацыі, з павагай ставіцца да працы, быць беражлівым, умець зарабляць грошы, ведаць ім цану;
Ø паважаць меркаванне таварышаў, быць верным сяброўству.
ПІЯНЕРСКІ СЦЯГ — Сімвал гонару і еднасці членаў арганізацыі, адданасці яе лепшым традыцыям, ідэалам дабра і справядлівасці. Знамя БРПА чырвонага колеру. Гэта знак павагі да шматгадовых традыцый піянераў і сімвал іх жыццялюбства, энергічнасці.