Дзень роднай мовы

  • Автор записи:
  • Комментарии к записи:0 комментариев

 

21 лютага для вучняў 5-7 класаў было праведзена мерапрыемсва “Свая гульня”, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы. Гульня садзейнічала інтэлектуальнаму развіццю вучняў, выпрацоўваліся ўменні прымаць хуткія і правільныя рашэнні. Вучні адказвалі на пытанні, пазнавалі таямніцы слоў, фальклорную спадчыну нашага народа. Галоўнае, што засвоілі навучэнцы, што вывучаць сваю гісторыю, сваю кудьтуру, сваю літаратуру неабходна, каб не сорамна было за сябе, за сваю Бацькаўшчыну.
Моўнае свята “Даражыць пявучым гукам кожным” было падрыхтавана вучнямі 8-9, 11 класаў. Дзеці чыталі вершы, слухалі песні, прыводзілі выказванні знакамітых людзей аб мове. Завяршылася свята праглядам відэастужкі, якая нагадала родныя краявіды.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.