Літаратурна-музычная кампазіцыя

15 лістапада настаўнікі беларускай мовы і літаратуры са сваімі вучнямі правялі літаратурна-музычную кампазіцыю, прысвечаную юбілею славутых песняроў беларускага слова Я.Купалы і Я. Коласа. Якое ж свята без паэзіі і жывога беларускага слова! Шука К. і Таразевіч М. чыталі вершы,прысвечаныя Янку Купалу; Адаська Сабрына і Карунас Ганна —  урыўкі з паэм. Было здейснена завочнае падарожжа па родных мясцінах песняроў. Навучэнцы актыўна прымалі ўдзел у віктарыне. Пад канец мерапрыемства ўсе разам зрабілі такі вынік: творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа з’яўляецца духоўным  стрыжнем сучаснай беларускай дзяржаўнасці, беларускага патрыятызму і разумення таго, што мы — нацыя. 

 

 

  

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.