Кузьміч Святлана Анатольеўна
Кіраўнік метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў, фізічнай культуры і здароўя
Настаўнік пачатковых класаў
Адукацыя: ВЫШЭЙШАЯ
Катэгорыя: ВЫШЭЙШАЯ
Педагагічны стаж: 25 гадоў
План
метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў, фізічнай культуры і здароўя Мураўскай сярэдняй школы на 2013/2014 н.г.
Тэма : павышэнне якасці навучання і выхавання шляхам індывідуалізацыі і рознаўзроўневай дыферэнцыяцыі
Мэта: павышэнне ўзроўню педагагічнага майстэрства настаўнікаў і развіццё іх творчага патэнцыялу шляхам індывідуалізацыі і рознаўзроўневай дыферэнцыяцыі працэса навучання
Задачы МА :
1.Павышэнне якасці навучання ў адпаведнасці з індывідуальнымі магчымасцямі асобы вучня
2. Фарміраванне практычных уменняў і навыкаў на ўроках матэматыкі, развіццё лагічнага мыслення вучняў пачатковых класаў
3. Удасканальванне работы па пераемнасці сям’і, школы і бібліятэкара па арганізацыі чытацкай дзейнасці вучняў
4.Фарміраванне чытацкіх уменняў і навыкаў малодшых школьнікаў
5.Развіццё пазнавальнай дзейнасці вучняў
6.Захаванне і ўмацаванне здароўя ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу