Памятка піянеру

Памятка піянеру

МЫ — Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя дзяцей і дарослых.

ШТО НАС АБ’ЯДНОЎВАЕ?

·         Любоў да Радзімы, роднага краю.

·         Імкненне зрабіць жыццё лепшым, дабрэйшым, справядлівым, людзей — больш шчаслівымі.

·         Жаданне навучыцца чуць і разумець адзін аднаго і дзейнічаць разам.

ШТО НАМ ДАРАЖЭЙ?

·        Чалавек з яго думкамі, клопатамі, радасцямі і журботамі.

·        Свет сяброўства паміж людзьмі і народамі.

·        Лёс і культура кожнага народа.

·        Родная прырода, якую трэба выратаваць.

ШТО НАМ ДАПАМАГАЕ ЖЫЦЬ?

·         Гульня і песня, сюрпрыз і таямніца, сакрэт і выдумка, мара і фантазія, а яшчэ тое, што мы вырашаем і робім разам.

АБ КІМ МЫ КЛАПОЦІМСЯ?

·         Пра тых, хто меншы і слабейшы за нас.

·         Пра тых, хто стары і самотны.

·         Аб сваіх родных і блізкіх.

·         Адзін пра аднаго і аб тых, хто ў бядзе.

 

ЧАМУ МЫ ПІЯНЕРЫ?

Мы — піянеры, таму што гатовыя быць наперадзе, весці за сабой, дапамагаць слабым стаць моцнымі. Таму што памятаем вялікую гісторыю нашай Айчыны, гатовыя змагацца за шчасце Радзімы, і зможам праславіць яе добрымі справамі. Мы верым, што ў роднай краіны — такая будучыня, якой яе зробім мы. Мы хочам сябраваць і падтрымліваць адзін аднаго ў цяжкую хвіліну, быць разам у працы, вучобе і адпачынку.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.