Школьная субота «Усе працы добрыя, выбірай на густ» 30.09. 2017

Дзеці  1-4 класаў прынялі ўдзел у гульні «Прафесіі нашых бацькоў». Удзельнікі падзяліліся на 2 каманды: «Мастакі»  і «Прадаўцы».  Каманды адгадвалі загадкі, пералічвалі асабістыя якасці прадстаўнікоў розных прафесій, паказвалі пантамімы.

Для навучэнцаў 5-7 была праведзена гульня «У свеце цікавых прафесій». Навучэнцы пазнаёміліся з некаторымі новымі,  рэдкімі прафесіямі. З вялікай цікавасцю яны адгадвалі прафесію па апісанню, рыфмавалі іх, удзельнічалі ў конкурсах і віктарыне. Самым актыўным удзельнікам быў Пілюцік Мікіта.

 

Для вучняў 8-11 класаў было праведзена падарожжа «Дарога ў заўтра» (па прафарыентацыі).  Для вучняў быў арганізаваны паказ і абмеркаванне відэаролікаў аб розных прафесіях, а таксама праведзены агляд прафесій, якія можна атрымаць у ліцэях і каледжах  г.Брэста.

 

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.