❗️ У ПРУЖАНСКІМ РАЁНЕ ПАЧАЛАСЯ РЭСПУБЛІКАНСКАЯ НАДЗВЫЧАЙНАЯ АКЦЫЯ «ЗА БЯСПЕКУ РАЗАМ»
📆 Яна праходзіць з 15 красавіка па 1 мая.
✅ У мэтах павышэння ўзроўню грамадскай бяспекі праводзіцца рэспубліканская супрацьпажарная акцыя па прадухіленні ўзнікнення пажараў і гібелі людзей ад іх у жылым фондзе «За бяспеку разам».
✅ Падчас акцыі ўпор будзе зроблены на інфармаванне насельніцтва аб неабходнасці выканання патрабаванняў бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення, электраабсталявання, устаноўцы аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.
✅ У рамках акцыі ў якасці кансультатыўнай дапамогі выратавальнікі прапануюць грамадзянам звярнуцца ў Пружанскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях па нумары 2-99-05 для правядзення праверкі супрацьпажарнага стану жылля інспектарам.
⚡️⚡️⚡️Паважаныя грамадзяне, паклапаціцеся аб сваёй бяспецы.