21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Гэты дзень быў заснаваны ў лістападзе 1999 года рашэннем 30 сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЭСКА з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці.
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.
21 лютага 2014 года будзе праводзіцца шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы.
Адказныя: Іна Іванаўна Шука, Рыта Міхайлаўна Раманюк — настаўнікі беларукай мовы і літаратуры; Кацярына Алегаўна Хоміч, Валянціна Мікалаеўна Саўчук, Ірына Сяргееўна Карунас, Святлана Анатольеўна Кузьміч — настаўнікі пачатковых класаў.
План правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных
Міжнароднаму дню роднай мовы
№ |
Назва мерапрыемства |
Дата правядзення |
Адказныя |
1. | Конкурс “Знаўцы мовы”
(3 клас) |
21.02 | Карунас І. С.
|
2. | Віктарына “Песні майго краю” | 21.02 | Кузьміч С.А. |
2. | Акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску” | 21.02 | Шука І. І.
Раманюк Р. М. |
3. | Акцыя “Тваё любімае слова на роднай мове” | 21.02 | Шука І. І.
Раманюк Р. М. |
4. | Літаратурная сустрэча “Падарожжа ў родную мову” (5 – 7 класы) | 21.02 | Раманюк Р. М. |
5. | Літаратурна-музычная кампазіцыя“Багата, родная ты мова…”
(8 – 11 класы) |
21.02 | Шука І. І. |
6. | Кніжная палічка “Дзень роднай мовы” | 21.02 | Цясноўская В. М. |