Мэты і задачы работы школы ў 2021/2022 навучальным годзе

У 2021/2022 навучальным годзе педагагічны калектыў школы будзе працаваць над вырашэннем праблемы: “Стварэнне адаптыўнага асяроддзя для рэалізацыі прыродазгодных якасцей асобы”.

Мэты:

  1. Стварэнне ўмоў для ўдасканалення адукацыйнай прасторы школы, якая забяспечвае развіццё суб’ектаў адукацыйнага працэса ва ўмовах фарміравання асобасна-прафесійных каптетэнцый педагогаў і асобасна-вучэбных кампетэнцый навучэнцаў.
  2. Ажыццяўленне метадычнага суправаджэння педагагічных кадраў па павышэнні іх прафесійнага ўзроўня на аснове кампетэнтнаснага падыхода, неперарыўнай самаадукацыі, укаранення ў практыку работы асобасна-арыентаваных тэхналогій навучання, выхавання і развіцця.
  3. Фарміраванне і развіццё высокаадукаванай, гарманічна развітай, сацыяльна арыентаванай, маральна і фізічна здаровай, запатрабаванай у сучасным грамадстве асобы, грамадзяніна і патрыёта.

Задачы работы на 2021/2022 навучальны год:

      1. Удасканальваць узровень кіраўніцкай дзейнасці праз адпрацоўку ўсіх функцый кантролю, шляхам удасканальвання аналітычнай дзейнасці і маніторынгавай сістэмы кантролю якасці ведаў вучняў.
      2. Працягваць работу па павышэнню якасці навучання школьнікаў шляхам стварэння камфортных умоў для развіцця індывідуальных асаблівасцей кожнага дзіцяці, фарміравання здаровага ладу жыцця і выканання санітарных правілаў і нормаў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу і забеспячэння бяспекі адукацыйнага працэсу.
      3. Працягваць работу па стварэнню ўмоў для рэалізацыі асобасных творчых здольнасцей адораных і высокаматываваных вучняў за кошт павышэння эфектыўнасці вучэбных і факультатыўных заняткаў, даследчай дзейнасці, пасродках удзелу ў інтэлектуальных конкурсах.
      4. Працягваць работу па прафесійнай падрыхтоўцы вучняў 10 і 11 класаў з мэтай фарміравання свядомай сацыялізацыі і самарэалізацыі вучняў праз супрацоўніцтва з установамі прафесійна-тэхнічнай адукацыі.
      5. Павышаць прафесійную кампетэнтнасць педагогаў шляхам бесперапыннай адукацыі і самаадукацыі, павышэння якасці метадычнай работы, распаўсюджвання педагагічнага вопыту і павышэння кваліфікацыі праз фарміраванне пазітыўнай прафесійнай устаноўкі.
      6. Удасканальваць сістэму выхаваўчай работы праз фарміраванне лідарскіх якасцей, грамадзянска-патрыятычнае выхаванне, вучнеўскае самакіраванне, узаемадзеянне з сям’ей і дзіцячымі і маладзежнымі грамацкімі аб’яднаннямі БРПА і БРСМ.
      7. Павышаць эфектыўнасць педагагічнага ўзаемадзеяння з сям’ёй, развіваць партнёрскія адносіны з соцыумам для абароныправоў і законных інтэрэсаў вучняў, папярэджання ўзнікнення суіцыдальнай рызыкі, здзяйснення злачынстваў і правапарушэнняў сярод непаўналетніх праз сістэму сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы.
      8. Развіваць і умацоўваць матэрыяльна-тэхнічную базу, прадметна-развіваючае асяроддзе і навукова-метадычнае забяспячэнне ўстановы адукацыі для стварэння камфортных, здаровых і бяспечных умоў для ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэса праз актывізацыю раобты па развіццю пазабюджэтнай дзейнасці.

 

 

Продолжить чтениеМэты і задачы работы школы ў 2021/2022 навучальным годзе