Учебный план 2012/2013

  • Автор записи:
  • Комментарии к записи:0 комментариев

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці

з Тыпавымі вучэбнымі планамі для ўсіх тыпаў устаноў у

ДУА “Мураўская сярэдняя школа”

Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці

 

 

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

 

1. Тлумачальная запіска па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў ДУА “Мураўская сярэдняя школа” Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці вызначае парадак арганізацыі адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з адзінымі тыпавымі вучэбнымі планамі.

2. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі арганізуецца ў адпаведнасці з устаноўленымі Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі асноўнымі патрабаваннямі да арганізацыі адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі.

3. Ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі праводзяцца факультатыўныя заняткі.

Факультатыўныя заняткі – форма арганізацыі вучэбных заняткаў у пазаўрочны час, накіраваная на пашырэнне, паглыбленне і карэкцыю ведаў вучняў па вучэбных прадметах у адпаведнасці з іх патрэбамі, запытамі, здольнасцямі і схільнасцямі, а таксама павышэнне пазнавальнай дзейнасці.

Факультатыўныя заняткі ў 2012/2013 навучальным годзе будуць праводзіцца па прыродазнаўча-матэматычнай, гуманітарнай, спартыўнай, здароўезбера-гаючай  накіраванасці.

Гадзіны, якія адводзяцца для правядзення факультатыўных заняткаў, уключаюцца ў аб’ём педагагічнай нагрузкі настаўніка.

За кошт гадзін, якія адведзены на правядзенне факультатыўных заняткаў, па рашэнні педагагічнага савета ўстановы будуць праводзіцца стымулюючыя і падтрымліваючыя заняткі.

Стымулюючыя і падтрымліваючыя заняткі праводзяцца пры напаўняльнасці груп не менш як 3 вучні, не ўлічваюцца у максімальную дапушчальную нагрузку на аднаго вучня і не з’яўляюцца сістэматычнымі для правядзення.

4. Вучэбныя гадзіны, якія адведзены на правядзенне факультатыўных заняткаў, выкарыстоўваюцца на адну або некалькі груп у залежнасці ад зробленага вучнямі выбару.

Групы для правядзення факультатыўных заняткаў камплектуюцца з вучняў аднаго  класа ў колькасці не менш як 3 вучні. Вучэбныя гадзіны, якія адведзены на правядзенне факультатыўных заняткаў, улічваюцца ў максімальную дапушчальную нагрузку на аднаго вучня.

5. Колькасць гадзін на правядзенне факультатыўных заняткаў у адпаведным класе вызначаецца і размяркоўваецца педагагічным саветам установы. Пры правядзенні факультатыўных заняткаў неабходна ўлічваць максімальную дапушчальную нагрузку на аднаго вучня.

Факультатыўныя заняткі арганізуюцца ў І – XI класах пры наяўнасці заяў законных прадстаўнікоў вучняў.

Для правядзення факультатыўных заняткаў могуць выкарыстоўвацца вучэбныя праграмы, распрацаваныя і зацвярджаныя  Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

6.Для вучняў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ўстанаўліваюцца канікулы на працягу навучальнага года і летнія канікулы.

На працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца канікулы:

восеньскія – 7 дзён з 01.11. 2012  па 07.11.2012 уключна;

зімовыя –15 дзён з 25.12.2012 па 08.01.2013  уключна;

веснавыя – 9 дзён з 23.03.2012  па 31.03.2013 уключна, агульнай працягласцю не менш за 30 каляндарных дзён.

Працягласць летніх канікул павінна быць не менш за 12 каляндарных тыдняў 92 дні з 01.06.2013  па 31.08.2013, а для вучняў IХ класаў якія працягваюць атрыманне адукацыі на  IІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі, — не менш за 10 каляндарных тыдняў.

Для вучняў I і II класаў у ІІІ чвэрці  (трэці тыдзень месяца) устанаўліваюцца канікулы працягласцю не менш за 7 каляндарных дзён.. Вучэбныя заняткі ў навучальным годзе ў І – XI класах устаноў ажыццяўляюцца з 3 верасня 2012 па 31 мая 2013 года.

Арганізацыя адукацыйнага працэсу ажыццяўляецца па чвэрцях у наступныя тэрміны:

Першая чвэрць – з 03.09. 2012 па 31.10.2012;

другая – з 08.11.2012 па 24.12.2012;

трэцяя – з 09.01.2013  па 22.03.2013;

чацвёртая – з 01.04.2013 па 31.05.2013.

7. Ва ўстанове адукацыйны працэс пры навучанні і выхаванні  на І, ІІ, ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі арганізуецца ў рэжыме шасцідзённага вучэбнага тыдня,у які ўваходзіць пяцідзёны вучэбны тыдзень і адзін дзень тыдня для правядзення з вучнямі фізкультурна – аздараўленчых, спартыўна – масавых, іншых  выхаваўчых мерапрыемстваў, арганізацыі вучэбных

заняткаў у міжшкольным вучэбна-вытворчым камбінаце для вучняў Х, ХІ класаў.

8. З мэтай выхавання ў вучняў адказных адносін  да асабістай і грамадскай бяспекі і фарміравання вопыту бяспечнай жыццядзейнасці на працягу навучальнага года з вучнямі IІ – IХ класаў   праводзяцца факультатыўныя заняткі ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай факультатыўных заняткаў па асновах бяспекі жыццядзейнасці, заняткі па курсе “Асновы бяспекі жыццядзейнасці” праводзяцца ў наступным аб’ёме:

правілы дарожнага руху7 вучэбных гадзін у IІ – IVклассах, 10 вучэбных гадзін у V-ІХ класах;

правілы пажарнай бяспекі – 7 вучэбных гадзін у ІI –IV класах, 10 вучэбных гадзін у V- IХ класах;

абарона насельніцтва ад надзвычайных абставін – 8 вучэбных гадзін у V – VІІ класах,10 вучэбных гадзін у VІІІ —  IХ класах;

бяспека жыцця і здароўя – 2 вучэбныя гадзіны ў ІI – ІV класах,7 вучэбных гадзін у  V  – VІІ класах, 5 вучэбных гадзін у VІІІ – IХ класах.

Усе гэтыя заняткі з’яўляюцца абавязковымі, праводзяцца ў пазаўрочны час і не ўлічваюцца ў максімальную дапушчальную нагрузку на аднаго вучня.

9. Грамадска карысная праца  ажыццяўляецца за кошт агульнай колькасці вучэбных гадзін, якія адведзены на правядзнне факультатыўных заняткаў,  з разліку 1 вучэбная гадзіна на тыдзень у ІІІ – ХІ класах. Пры правядзенні грамадска карыснай працы дзяленне на групы не ажыццяўляецца.

10. Па завяршэнню навучальнага года:

з вучнямі  Х класа праводзяцца абавязковыя 5-дзённыя вучэбна-палявыя зборы (юнакі) і 5-дзённая медыцынская практыка (дзяўчаты), на якія выдзяляюцца па 30 вучэбных гадзін.

з вучнямі V-VIII класаў устаноў  агульнай сярэдняй адукацыі, якія маюць вучэбна-вопытныя ўчасткі (гаспадаркі), на працягу 5 дзён па 3 вучэбныя гадзіны на дзень праводзіцца працоўная практыка ( усяго 15 вучэбных гадзін на клас). Тэрміны, парадак арганізацыі працоўнай практыкі, зыходзячы з мясцовых умоў, вызначае кіраўнік установы агульнай сярэдняй адукацыі.

11. З вучнямі  Х і ХІ  класа   ажыццяўляецца прафесійная падрыхтоўка на базе міжшкольнага вучэбна-вытворчага камбіната працоўнага навучання і прафесійнай арыентацыі вучняў, за кошт гадзін адведзеных на факультатыўныя заняткі,  з разліку 3 вучэбныя гадзіны на тыдзень у Х класе і 4  вучэбныя гадзіны на тыдзень у  ХІ класе.

12. Пры распрацоўцы і зацвярджэнні вучэбнага плана ўстанова па ўзгадненні з бацькоўскім камітэтам (апякунскім саветам)  прадугледжвае аказанне платных дадатковых паслуг вучням звыш вучэбных гадзін, якія ўстаноўлены тыпавым вучэбным планам, у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 03.10. 2002 № 1376 ”Аб зацвярджэнні пераліку платных паслуг, якія аказваюць дзяржаўныя ўстановы адукацыі“ (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь,2002 г., № 115, 5/11270;2005 г., № 74, 5/15916).

13. Урокі па вучэбным прадмеце ”Фізічная культура і здароўе“ з вучнямі, якія па стане здароўя аднесены да спецыяльнай медыцынскай групы, праводзяцца ў аб’ёме 2 вучэбных гадзін на тыдзень.

Колькасць груп на пачатак навучальнага года вызначаецца на падставе паглыбленага медыцынскага агляду і зацвярджаецца загадам дырэктара агульнаадукацыйнай установы.

14. Пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі класы дзеляцца:

на групу хлопчыкаў (юнакоў)  і групу дзяўчынак (дзяўчат) пры правядзенні вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце “Працоўнае навучанне” ў V-IX класах;

на групу юнакоў  і  дзяўчат пры правядзенні вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце  “Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка” ў X і XI класах;

на дзве групы пры правядзенні вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце “Інфарматыка”– VI – ІХ, ХІ класы;

15.Пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца дзяленне  на 2 групы , за кошт сродкаў мясцовага бюджэта, па вучэбным прадмеце “Нямецкая мова” ў IV,VІ,VІІ,ІХ, ХІ класах, з напаўняльнасцю кожнай групы ад 6 да 10 вучняў.

16. Курс ”Уводзіны ў школьнае жыццё“ вывучаецца ў I класе ў верасні ў межах агульнай колькасці вучэбных гадзін, вызначанай тыпавым вучэбным планам. Акрамя трох урокаў курса ”Уводзіны ў школьнае жыццё“ праводзяцца ўрокі па вучэбных прадметах ”Фізічная культура і здароўе“, ”Музыка“.

17. З I класа пачынаецца вывучэнне вуснага моўнага курса   ”Руская мова“.

У I класе адводзіцца 6 вучэбных гадзін на навучанне грамаце: 3 вучэбныя гадзіны – чытанне, 3 вучэбныя гадзіны – пісьмо.

18. У III класе пачынаецца вывучэнне вучэбнага прадмета ”Нямецкая мова“ ў аб’ёме 3 вучэбныя гадзіны на тыдзень.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.