День снега

  • Автор записи:
  • Комментарии к записи:0 комментариев

Напярэдадні Сусветнага Дня снегу ў суботу 19 студзеня школа праводзіла шэраг мерапрыемстваў. Вучні пачатковых класаў прымалі ўдзел у свяце “Зімовыя забавы”. Дзеці гулялі ў гульні на свежым паветры, выраблялі ўпрыгожванні з каляровага лёду.

Для вучняў сярэдняга звяна быў аб’яўлены конкурс малюнкаў на снезе. Дзеці падрыхтаваліся загаддзя: прынеслі разбаўленыя фарбы, эскізы малюнкаў. Мерапрыемства прайшло цікава і з задавальненнем.

Вучні старэйшых класаў рабілі фігуры са снегу. Прыгожай атрымалася фігура “Сімвал 2013 года – Змяя”, якую вырабілі вучні 10 класа.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.