Пружанскі раённы аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь арганізуе адбор кандыдатаў (асоб мужчынскага полу) для паступлення на дзённую форму навучання ў Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь у інтарэсах Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь
На дзённую форму атрымання вышэйшай адукацыі Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь могуць быць залічаны толькі грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія маюць агульную сярэднюю адукацыю, прафесійна-тэхнічную адукацыю або сярэднюю спецыяльную адукацыю, якім у год паступлення спаўняецца 17 гадоў, але не старэйшыя за 25 гадоў.
Форма паступлення — цэнтралізаваныя іспыты па рускай (беларускай) мове, замежнай мове і грамадазнаўству. Тэрмін навучання — 4 гады.
Кандыдатам неабходна звярнуцца да начальніка Пружанскага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь: г. Пружаны, вул. Савецкая, 36-2, тэл. 2-41-35.