• Автор записи:
  • Комментарии к записи:0 комментариев

Размежаванне злучнікаў і злучальных слоў

Мэты:садзейнiчаць пашырэнню ведаў вучняў пра складаны сказ, яго будову, сродкi сувязi

частак; забяспечыць засваенне паняцця пра  сродкi сувязi (падпарадкавальныя

злучнiкi i злучальныя словы); садзейнiчаць удасканаленню ўменняў адрозніваць

злучнікі ад злучальных слоў; умець размяжоўваць аманімічныя падпарадкавальныя

злучнікі ад злучальных слоў; садзейнiчаць развiццю навыкаỳ самакантролю i

ỳзаемакантролю; спрыяць выхаванню любовi да роднай зямлi.

 

Ход урока 

  1. I.                   Арганiзацыйны момант

Прывiтанне. Праверка гатоỷнасцi да ỷрока.

  1. II.                Матывацыя

Народны паэт Беларусі Я.Колас гаварыў: “Толькі тыя веды становяцца нашым здабыткам, калі мы прыходзім да іх, здабываем самі”. Спадзяюся, што сёння на ўроку мы пацвердзім справядлівасць слоў вялікага паэта.

  1. III.             Падрыхтоỷка да актыỷнай вучэбна-пазнавальнай дзейнасцi, актуалiзацыя набытых ведаỳ, а таксама сфармiраваных уменняỷ i навыкаỷ.

Вучням раздадзены карткi з надрукаваным тэкстам

           Прачытайце выразна тэкст, вызначце яго тэму i асноўную думку. Знайдзiце  

           складаназалежныя сказы, расстаўце неабходныя знакi прыпынку. Вызначце сродкi

           сувязi памiж часткамi ў складаназалежных сказах.

 

Я хачу правесцi вас па маёй зямлi. I ў вас калi вы наведаецеся сюды у сэрцы могуць успыхнуць пяшчота i любоў да яе.Здаецца што гэтыя пачуццi застануцца з вамi назаўсёды.

Якая яна, мая зямля? Гэта залатыя палi збажыны з сiнiмi вочкамi васiлькоў, светлыя ад бяроз гаi што аглухлi ад птушынага звону, i пушчы. Гэта бясконцыя жылы рэк у якiх плешчуцца бабры i рыбы на захадзе сонца.

Памяць маёй зямлi – гэта людзi i iх вечная, неўмiручая праца. Трэба ведаць, чым быў слаўны наш край i што было на нашай роднай зямлi да нас каб упэўнена крочыць у будычыню.

 

—           З дапамогай якіх сродкаў могуць афармляцца адносіны паміж часткамі ў складаназалежных сказах?

—          Растлумачце, чым адрозніваюцца злучальныя словы ад падпарадкавальных злучнікаў?

 

   IV.        Вызначэнне тэмы, пастаноỷка задач

Паспрабуйце вызначыць тэму i задачу ỳрока:

— ведаць, што зʹяўляецца сродкамі сувязі частак складаназалежных сказаў

— умець адрозніваць падпарадкавальныя злучнікі ад злучальных слоў, іх графічным

абазначэнні, сінтаксічнай функцыі;

— умець размяжоўваць аманімічныя падпарадкавальныя злучнікі ад злучальных слоў

 

V.       Этап вывучэння новага матэрыялу

Сённяшнi занятак пройдзе па методыцы ỳзаемаабмену заданнямi. Перад вамi    алгарытм работы.

Алгарытм работы па МУЗ 

  1. Вазьмiце картку любога колеру i пастаỹце кропку ỹ лiстку насупраць свайго прозвiшча.
  2. Падрыхтуйце першае заданне.
  3. Выканайце другое заданне.Праверце сябе, цi зможаце вы запiсаць усё, што неабходна i расказаць таварышу па першай частцы сваёй карткi.У лiстку ỹлiку выпраỹце кропку на + , г. зн. падрыхтаваны да абмену заданнямi .
  4. Знайдзiце па колераваму сiгналу партнёра .
  5. Растлумачце таварышу першае заданне, зрабiце яму запiс у сшытку (пры неабходнасцi) з адначасовым прагаворваннем.
  6. Адкажыце на пытаннi таварыша i задайце яму кантрольныя пытаннi.Ваша мэта-навучыць свайго партнёра.
  7. Выслухайце партнёра па першай частцы яго карткi ,дайце яму свой сшытак,калi трэба .
  8. Абменяйцеся карткамi i кожны выканайце 2-ое заданне новай для вас карткi самастойна.
  9. Зверце другое заданне. Калi яно выканана аднолькава, то знайдзiце памылку цi звярнiцеся за дапамогай да настаỹнiка.
  10. У лiстку ỹлiку + абвядзiце кружком для той карткi, якую перадалi таварышу i пастаỹце + на той картцы, якую атрымалi.
  11. Працуйце з атрыманай ад партнёра карткай па алгарытму гл.п.2, калi нешта хочаце дарабiць у картцы, то працуйце з п.4, г.зн. адразу знаходьце партнёра.

Лiсток улiку ỹ групе

 

№п/п

Прозвiшча  Iмя

    сiнi чырвоны
     1

●  Атрымаỷ

+ Вывучыỷ

О Перадаỷ, г.зн. расказаỷ

Кожнай групе дадзены карткi з заданнямi. На выкананне адной карткi прыкладна 10 хвiлiн.

 

Плённай Вам працы на ỳроку!

 

VI. Работа ỷ групах па картках.

Картка сiняя  

             Тэма: Размежаванне падпарадкавальных злучнiкаў i злучальных слоў.

  1. Вывучыце правiла на стар. 34-35, 30-31, падручнiк «Беларуская мова» 10 клас. Звярнiце ўвагу на адрозненне падпарадкавальных злучнiкаў ад  злучальных слоў.
  2. Выканайце заданнi:
  3. Выпiшыце складаназалежныя сказы, у якiх даданая частка звязана з галоўнай пры дапамозе падпарадкавальных злучнiкаў.Растлумачце свой выбар.

а) Куток зямлi,дзе нарадзiўся,хоць небагаты, але – свой!

б) Кожны з нас прыпасае Радзiмы куток, каб да старасцi чэрпаць адтуль успамiны – дым над

хатай, снапамi працiснуты ток, матчын спеў i гароды, прапахлыя кмiнам.

в) Адным я сёння ганаруся, што сумленна сваёй Радзiме песняю служыў.

2. Дапiшыце сказы па схеме

[Чуваць было], (як ….).

[Трэба памятаць], (што …).

 

Дзякуй за працу!

 

            Зялёная картка

Тэма: Размежаванне падпарадкавальных злучнiкаў i злучальных слоў.

I.  Вывучыце правiла на стар. 34-35, 30-31, падручнiк «Беларуская мова» 10 клас. Звярнiце

ўвагу на адрозненне  злучальных слоў ад падпарадкавальных злучнiкаў.

II. Выканайце заданнi:

  1. Выпiшыце складаназалежныя сказы, у якiх даданая частка звязана з галоўнай пры дапамозе злучальных слоў. Растлумачце свой выбар.

а) Да тых мясцiн, дзе жыў калiсь Купала, не зарастуць травою дзiкай кветкi.

б) Вы павiнны ведаць, што беларуская зямля багатая на таленты.

в) Гiсторыя беларускага народа – гэта гiсторыя аднаго з самых стойкiх i жыццяздольных народаў, якому нiшто не давалася лёгка.

  1. Дапiшыце сказы па схеме.

[Прыгадваецца не раз прыгажосць мясцiн], ( дзе  ….).

[Белавежская пушча ў кожнага, ( хто …), …].

 

Дзякуй за працу!

VII.     Фiзкультхвiнка.

  1. VIII.        Улiк (праверка выканання заданняỷ па картках самакантролю)

       IX.      Падвядзенне вынікаў урока

 

Звернемся да тэксту, які быў прапанаваны ў пачатку ўрока.

—         Ці правільна вызначылі сродкі сувязі паміж часткамі ў складаназалежных сказах? Дакажыце.

—         У ходзе вашых разважанняў складзём табліцу “Размежаванне злучнікаў і злучальных слоў”.

—         Дапоўніце табліцу ў выніку працы ў групе. Перад вамі заданне: размяркуйце прыметы, па якіх адрозніваюць падпарадкавальныя злучнікі ад злучальных слоў.

  1. адносяцца да службовых часцiн мовы;
  2. не толькi звязваюць даданыя часткi з галоўнай, але i заўсёды выконваюць ролю пэўных членаў сказа;
  3. на iх нiколi на падае лагiчны нацiск;
  4. могуць замяняцца словамi з галоўнай часткi;
  5. нельга апусцiць са сказа;
  6. часта адзiн падпарадкавальны злучнiк можна замянiць iншым падпарадкавальным  злучнiкам (сiнонiмам);
  7. можна замянiць iншым злучальным словам (сiнонiмам);
  8. могуць мець лагiчны нацiск;
  9. адносяцца да знамянальных часцiн мовы;
  10. не з’яўляюцца членамi сказа;
  11. часта можна апусцiць i пераўтварыць складаназалежны сказ у бяззлучнiкавы;
  12. злучальныя словы, якiя паходзяць ад займеннiкаў, могуць ужывацца з прыназоўнiкамi

Якія пункты табліцы вы яшчэ дапоўнілі? (праверка па ключы)

Пацвердзім правільнасць указаных прымет на прыкладах з тэксту.

Успомніце радкі з вершаў беларускіх паэтаў, прысвечаных роднай зямлі, у якіх ужыты

складаназалежныя сказы. Вызначце сродкі сувязі (злучнікі ці злучальныя словы)

паміж часткамі  складаназалежных сказаў.

 

Х.     Рэфлексiя

           Зварот да выказвання Я.Коласа

Ці згодны вы са словамі Я.Коласа? Якія веды вы сёння здабылі?  

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.