Сёння , 15 верасня, ва ўсіх класах нашай школы, прайшоў Адзіны ўрок, прысвечаны Дню народнага адзінства. Да вучняў 8-10 класаў на урок завіталі госці : намеснік дырэктара аг. Мурава Маркечка А.І., загадчык аддзела кадраў Усік В.У., старшыня прафсаюзнай арганізацыі Белікава М.А. Класны кіраўнік 9 кл. Бух Ніна Аляксееўна расказала прысутным аб гісторыі ўзнікнення гэтага святла, аб тым, што ўсе мы павінны жыць і працаваць разам, адзіна, на карысць нашай дзяржавы. Намеснік дырэктара аг. Мурава павіншаваў усіх са святам, успомніў гісторыю сваёй сям’і, роднай вёскі, краіны. І вучні, і дарослае з захапленнем і пачуццём гонару яшчэ раз перажылі гістарычныя моманты нашай краіны.