🚘 У ПРУЖАНСКІМ РАЁНЕ ПРАВОДЗЯЦЦА РЭСПУБЛІКАНСКАЕ МЕРАПРЫЕМСТВА «ЗАХАВАЙ САБЕ ЖЫЦЦЁ» І АДЗІНЫ ДЗЕНЬ ВЕДАЎ ПДР
👮♂️ На тэрыторыі г. Пружаны і раёна па 26 лістапада ў мэтах стабілізацыі абстаноўкі на дарогах краіны Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць рэспубліканскае прафілактычнае мерапрыемства «Захавай сабе жыццё!».
👨🏫 Сёння, 21 лістапада, ва ўстановы адукацыі праходзіць Адзіны дзень ведаў Правіл дарожнага руху пад дэвізам «Флікер – твая абарона на дарозе!».
⚠️ Мерапрыемствы накіраваны на прыцягненне ўвагі пешаходаў і веласіпедыстаў да важнасці няўхільнага выканання правілаў бяспечных паводзін на дарозе, абавязковага выкарыстання святловяртальных элементаў і адзення павышанай бачнасці ў цёмны час сутак, а таксама ва ўмовах дрэннага надвор’я.