❗️У ПРУЖАНСКІМ РАЁНЕ ПРАЦЯГВАЕЦЦА ПРЫВІВАЧНАЯ КАМПАНІЯ СУПРАЦЬ ГРЫПУ.
💉Вакцынацыя – просты, бяспечны, эфектыўны спосаб абароны ад інфекцыі. Вакцына дазваляе сфарміраваць індывідуальную абарону, папярэдзіць узнікненне захворвання і яго цяжкае цячэнне, калі чалавек захварэе.
💉 Для таго, каб зрабіць прышчэпку ад грыпу трэба звярнуцца ў рэгістратуру па месцы жыхарства, затым да ўрача-спецыяліста, які пасля агляду накіруе ў прышчэпачны кабінет №24, 2 паверх.
💉Вакцынацыя праводзіцца вакцынай «ГРЫПОЛ ПЛЮС».